«Мы вітаем перамовы. Але перамовы, фактычна, скасаваныя», — Макаеў.
Макаеў пра адзін з вынікаў плошчы: людзі ўбачылі, што гэта не страшна, сабрацца і патрабаваць.#плошча https://t.co/WSf4wHg2x5
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
«Страйк будзе працягвацца. Улады будуць "расьцягваць" прадпрымальнікаў. Я ведаю, ужо робяць "ліпавыя" накладныя. Але прадпрымальнікам трэба зразумець: ня варта працаваць па шэрых схемах, трэба, каб былі нармальныя законы», — Макаеў.
«Даўно не было на Кастрычніцкай плошчы такіх масавых акцыяў пратэсту. Бачыце, права на мірныя сходы гэта ня страшна!» — Макаеў.
Алесь Макаеў: «У панядзелак, 22 лютага ў 12 гадзін вырашана зрабіць тут наступны мітынг».
Плошча вырашыла разыйсьціся да панядзелка. Пад лёзунгі "Салідарнасьць", Не бойцеся!" людзі разыходзяцца.#плошча https://t.co/LIp90qTJae
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
«Я так разумею, мітынг скончваецца», — кажа карэспандэнтка Свабоды на Плошчы. Цяпер людзі на Кастрычніцкай абмяркоўваюць між сабой вынікі сходу, але не сьпяшаюцца разыходзіцца.
Пратэсты прадпрымальнікаў ідуць у розных гарадах краіны.
«Мяне не прымусіш сілай купляць тавар, які мне не падабаецца. Гэта ня нашая віна, што развалілі беларускую прамысловасьць. З сытуацыі можна выйсьці — пакінуць люздей у спакоі, зьнізіць падаткі, прыбраць сэртыфікаты, прыбраць тэрміналы», — прадпрымальніца на Плошчы.
Прадпрымальніца на Плошчы: «Мы працавалі цэлы год у мінус. Не працуем ужо два месяцы, жывем незразумела на чым, на нейкай эўфарыі. Канешне, мы любім тое, чым займаліся, з мужам 23 гады аддалі гэтай працы. Але калі ў людзей няма грошай, калі ідзе фінансавая нагрузка, арэнда, працаваць ужо немагчыма. Ды як я зьмяню працу? 23 гады таму працавала выхавацелькай у дзіцячым садку пару год, але цяпер нічога ня ўмею».
Прадпрымальнік: трэба разарваць дамовы арэнды, а не працягваць плаціць. Інакш на ўладу не націснуць.#плошча https://t.co/pVsYGp4X1m
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Прадпрымальніца на Плошчы тлумачыць карэспандэнту Свабоды: спрабавалі працаваць па правілах, знайшлі беларускіх пастаўшчыкоў, якія працуюць адпаведна новым правілам, але цэны атрымаліся надта высокія. Калі б зарплаты былі, як абяцалі, па 500 даляраў, народ мо і купляў бы боты па два мільёны, кажа яна.
На Кастрычніцкай плошчы загучаў трактар. Ці будуць «зачышчаць» мітынг, ці проста пашумяць, пакуль незразумела.
Пратэст прадпрымальнікаў сёньня ідзе ня толькі ў Менску.
Ірына, прадпрымальніца са Слуцку: «Наш рынак стаіць ужо паўтара месяцы, таму прыехалі сюды на свой страх і рызыку. На рынку працуюць хіба 10%, а на рынку месцаў 300».
Пэнсіянэрка Софья: Хопіць з нас рабіць футбольны мячык на футбольным полі.#плошча https://t.co/PdJFg9tEne
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Частка прадпрымальнікаў галасуе за тое, каб застацца на плошчы да вечара. Частка разыходзіцца. #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Прадпрымальніца зь Менска абураная: «Кім мы толькі ня былі, і "вашывымі блыхамі", цяпер "бандытамі"».
За падзеямі на плошчы пільна сочаць людзі ў цывільным з відэакамэрамі.#плошча https://t.co/E8KMA0ZXB1
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Мужчына з расьцяжкай "Нет обнищанию народа" і Канстытуцыяй у руках: "Я за тое, каб у краіне працавалі законы, а ня ўказы-дэкрэты. Я просты працоўны, лідэр баранавіцкай ячэйкі прафсаюзу РЭП. Гэты плякат ужо быў на некалькіх мітынгах". Ён прапануе, каб улада была мабільнай, абмежаваць прэзыдэнцкія і дэпутацкія тэрміны адным.