Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 1000 чалавек узялі ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы УЖЫВУЮ

Індывідуальных прадпрымальнікаў заклікалі прыйсьці на несанкцыянаваны мітынг 15 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Свабода вяла жывую трансьляцыю.

Аляксандар Лукашэнка фактычна выказаўся супраць патрабаваньняў індывідуальных прадпрымальнікаў: улады не зьбіраюцца скасоўваць указ № 222, празь які ў Беларусі паўтара месяца пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое раней плянавала мітынг 15 лютага ў менскім Парку дружбы народаў, адмовілася ад ініцыятывы і спадзяецца на перамовы з урадам.

Тым ня меней на мітынг 15 лютага заклікаў прадпрымальнік і актывіст Алесь Макаеў — ён прапанаваў сабрацца а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На мітынг абяцалі прыйсьці палітыкі, у тым ліку Анатоль Лябедзька і Мікола Статкевіч. Лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка ня стаў камэнтаваць магчымасьць свайго ўдзелу.

12:36 15.2.2016

12:35 15.2.2016

12:33 15.2.2016

Прадпрымальнік з Баранавічаў: «Я прыехаў сюды, каб выказаць недавер прэзыдэнту. Ён нас загнаў у тупік. Лукашэнку можна замяніць і горш мы жыць не будзем».

12:30 15.2.2016

12:30 15.2.2016

12:24 15.2.2016

На Кастрычніцкай плошчы — некалькі соцень чалавек. «Калі нас не пачуюць — наступны панядзелак таксама будзе нашым», — заявіла прадпрымальніца Мецяшова. Алесь Макаеў заклікаў беларусаў далучацца да пратэстаў. «Далучайцеся», — скандуе ён.

12:19 15.2.2016

«Мы маем права на працу! Дайце нам работу! Вы указам № 222 пазбавілі нас гэтага права. У рэгіёнах няма працоўных месцаў», — заявіла адна з прадпрымальніц, выступаючы на прыступках Палаца Рэспублікі.

12:17 15.2.2016

Анатоль Лябедзька праз мэгафон зьвярнуўся да пратэстоўцаў і прапанаваў прадпрымальнікам выказвацца. Адзін з прадпрымальнікаў пачаў выступ з таго, што ўзгадаў словы Лукашэнкі аб тым, што іх называюць бандытамі. «Мы — не бандыты», — заявіў ён. Апасьля гэтага Лябедзька прапанаваў пратэстаўцам прайсьці да будынку Палаца Рэспублікі і выступаць на ягоных прыступках.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG