Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На думку амэрыканскага палітыка, заходнія дзяржавы ня здолелі супрацьстаяць расейскаму вайсковаму ўмяшаньню ў Сырыі.

У Мюнхэне на канфэрэнцыі па праблемах бясьпекі сэнатар ЗША Джон Макейн раскрытыкаваў пагадненьне аб перамір’і ў Сырыі, узгодненае на днях у сталіцы Баварыі. Сэнатар лічыць, што пагадненьне «праваліцца», людзі будуць, як і цяпер, гінуць, а ўплыў Захаду ў Блізкаўсходнім рэгіёне будзе слабець.

Макейн лічыць, што заходнія дзяржавы ня здолелі супрацьстаяць расейскаму вайсковаму ўмяшаньню ў сырыйскую грамадзянскую вайну.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, на думку Макейна, падтрымлівае рэжым Башара Асада, каб зацьвердзіць Маскву ў якасьці ўплывовай сілы на Блізкім і Сярэднім Усходзе.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Макейн сьцьвярджае, што Пуцін мае намер падарваць трансатлянтычныя адносіны і эўрапейскі праект, і, па словах сэнатара, апэтыт Пуціна «толькі расьце падчас ежы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG