Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Макаеў заклікаў прадпрымальнікаў прыйсьці заўтра на Кастрычніцкі пляц Менску


Аляксандар Макаеў.

Аляксандар Макаеў.

У спэцыяльным звароце, апублікаваным на сайце Хартыі-97, Аляксандар Макаеў заклікае прадпрымальнікаў ня думаць, што цяперашнія падзеі закрануць толькі іх.

Макаеў сьцьвярджае, што ў распараджэньні ўладаў Беларусі яшчэ шмат рашэньняў, якія пагоршаць эканамічнае становішча сотняў тысяч людзей.

«Мне здаецца, што гэта мы ўжо праходзілі! Ня думайце, што гэта закране толькі прадпрымальнікаў! У выніку сотні тысяч простых людзей будуць пазбаўленыя магчымасьці купіць менш дарагі, а, значыць, больш даступны для нашага народу, які з кожным месяцам робіцца ўсё большым жабраком, тавар. Дзяржава такім чынам ліквідуе з рынку незалежнага прадаўца — свайго канкурэнта».

«Адначасова з гэтым, — піша Макаеў, — уведзеныя жорсткія правілы атрыманьня міжнародных пасылак і правілы правозу тавараў з-за мяжы. Робіцца гэта толькі з адной мэтай, каб потым за нас вырашаць, што нам есьці, якую вопратку насіць, і па якой цане ўсё гэта нам прадаваць. Таму што выбару ў нас ужо ня будзе. І дзяржаўныя СМІ ўсяляк імкнуцца стварыць адмоўны вобраз прадпрымальнікаў, якія не саромеючыся называць іх «вашывымі блохамі... Заўтра пад удар патрапіць нехта іншы! Яны ўжо заяўляюць: лекары мала працуюць! Але мы маўчым — мы ж не дактары... Заробкі ў 60 даляраў для дзіцячых трэнэраў! Але мы ж не дзіцячыя трэнэры!

Я заклікаю ўсіх выйсьці 15 лютага на Плошчу на мірную акцыю пратэсту, каб дзяржава пабачыла наша адзінства і сілу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG