Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына абстрэльвае пазыцыі сырыйскіх курдаў і спрачаецца з ЗША


Турэцкая армія ў нядзелю другі дзень запар абстрэльвала пазыцыі на поўначы Сірыі, якія ўтрымліваюць мясцовыя курды.

Два байцы-курды былі забітыя, паведаміў Сырыйскі цэнтар па наглядзе за выканананем правоў чалавека, які месьціцца ў Вялікабрытаніі.

Агенцтва Reuters адзначае, што Турэччына спрабуе выцесьніць членаў курдзкіх «атрадаў народнай самаабароны» з занятых імі раёнаў у сырыйскай правінцыі Алепа, уключаючы тэрыторыю авіябазы Манаг.

Турэцкі прэм’ер-міністар Ахмет Давутаглу ў суботу заявіў, што абстрэлы вядуцца супраць сіл, якія прадстаўляюць прамую пагрозу Турэччыне.

Партыю сырыйскіх курдаў «Дэмакратычны саюз» Анкара лічыць зьвязанай з Курдзкай рабочай партыяй, якая ўжо каля 30 гадоў вядзе ўзброеную барацьбу за самавызначэньне курдаў на паўднёвым усходзе Турэччыны.

На днях Турэччына ўступіла ў дыпляматычную спрэчку з ЗША з нагоды наведваньня раёнаў, займаных на поўначы Сірыі курдамі, высокапастаўленым амэрыканскім прадстаўніком.

Курды аказваюць міжнароднай кааліцыі, якую ён узначальваюць ЗША, дапамогу ў супрацьстаяньні з баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава».

Сырыя ў суботу пацьвердзіла перакідку на турэцкую авіябазу Інджырлік паветранай тэхнікі — для апэрацый у Сырыі.

Як з Турэччыны, так і з Савудаўскай Арабіі паступаюць сыгналы аб падтрымцы магчымай наземнай апэрацыі ў Сірыі, калі такое рашэньне будзе прынятае кіраўніцтвам кааліцыі.

XS
SM
MD
LG