Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла ўкраінскім грузавікам езьдзіць па сваёй тэрыторыі


Міністэрства транспарту Расеі забараніла перасоўваньне па расейскіх аўтадарогах грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных ва Ўкраіне.

Гэтае рашэньне ў ведамстве назвалі «захадамі ў адказ» на дзеяньні ўкраінскага руху «Автомайдан», актывісты якога з 11 лютага блякуюць праезд расейскіх грузавых фураў па тэрыторыі Ўкраіны.

Актывісты «Автомайдану» патрабуюць спыніць гандлёвыя адносіны з Расіяй.

Па дадзеных украінскіх СМІ, транспартная блякада дзейнічае на ўсіх кантрольна-прапускных пунктах на заходняй мяжы Ўкраіны.

У Мінтрансе Расеі заяўляюць, што ўсяго ў розных абласьцях Украіны заблякаваныя больш за 100 грузавых аўтамабіляў, яшчэ каля 500 ня могуць перасячы ўкраінскую мяжу з боку дзяржаў-членаў Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG