Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец на «Шпіёнскім масту» Спілберга ВІДЭА


88-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў Амэрыканскай кінаакадэміі пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе. Найлепшым мастацкім фільмам можа стаць «Шпіёнскі мост» Стывена Спілберга, у якім адну з галоўных роляў, расейскага рэзыдэнта на Захадзе, выканаў расеец Міхаіл Гаравы.

«Шпіёнскі мост» — адна з найлепшых частак майго жыцьця", — прызнаецца актор. Асабліва, па яго словах, яму спадабалася тое, што ў фільме грамадзяне СССР паказаныя ня як карыкатурныя вырадкі".

«Я настойваю на тым, што карціна сучасная. Яна сёньняшняя, і, як паветра, неабходная людзям, якія ўмеюць думаць, а ня проста крычаць і разбураць», — кажа ён.


Актор праводзіць паралелі сёньняшніх падзей у сьвеце з падзеямі 60-х гадоў, якія паказаны ў фільме. А яшчэ, па яго словах, фільм — пра тое, што можна знайсьці выйсьце з любой складанай палітычнай сытуацыі.

«Але сёньня сытуацыя горш, чым была тады, — настойвае Гаравы. — Таму што сродкі забойства людзей сёньня больш дасканалыя».

Пра тое, як гэта — здымацца ў аднаго з самых вядомых амэрыканскіх рэжысёраў, як у Галівудзе сёньня праходзяць кастынгі, і як родная краіна паставілася да таго, што ён здымаецца ў ЗША, Гаравы распавёў «Настоящему времени».

***

10 лютага 1962 году адбыўся адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Вільяма Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі на 45 гадоў турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG