Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Люблю Беларусь». Бел-чырвона-белы сьцяг у Баранавічах


У Баранавічах 13 лютага ў раёне чыгуначнага і аўтавакзалу быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

У рамках маратону «Люблю Беларусь» у Баранавічах адбылося вывешваньне нацыянальнага сьцягу. Актывісты Маладога Фронту абралі месца і час, калі гэта магло ўбачыць як мага больш людзей.

Акрамя вакзалаў, — кажа адзін з удзельнікаў, — там ёсьць яшчэ кірмаш «Палескі». А вывешвалі сьцяг мы бліжэй да 11:00.

Маратон «Люблю Беларусь» завершыцца заўтра ў Менску віншаваньнем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.

XS
SM
MD
LG