Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайскоўцы застрэлілі нападніцу-палестынку


З пачатку кастрычніка мінулага году ў рэгіёне ў выніку нападаў з боку палестынцаў і ізраільскіх арабаў загінулі 27 ізраільцян і адзін амэрыканец.

На Заходнім беразе ракі Ярдан у суботу сілы бясьпекі Ізраіля застрэлілі палестынку, якая спрабавала з нажом напасьці на вайскоўца ізраільскай арміі. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на міністэрства абароны Ізраілю, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хэўрон паблізу Пячоры патрыярхаў, якую іудзеі лічаць сьвятым месцам (мусульмане яе называюць мячэцьцю Ібрагіма).

З пачатку кастрычніка мінулага году ў рэгіёне ў выніку нападаў з боку палестынцаў і ізраільскіх арабаў загінулі 27 ізраільцян і адзін амэрыканец. За гэты ж пэрыяд былі забітыя больш за 150 палестынцаў. Яшчэ некалькі палестынцаў загінулі падчас антыізраільскіх акцый пратэсту.

Павелічэньне колькасьці нападаў часткова выклікана расчараваньнем ад правалу перамоваў па ўрэгуляваньні на Блізкім Усходзе, якія праводзяцца з 2014 году пры падтрымцы ЗША, ростам ліку габрэйскіх паселішчаў на землях, якія палестынцы разглядаюць як частку іх будучай дзяржавы, і таксама заклікамі ісламістаў разбурыць Ізраіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG