Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка абвінаваціў Крэмль у агрэсіі супраць Украіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне выступіў з рэзкай крытыкай на адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

«Спадар Пуцін, гэта не грамадзянская вайна ва Ўкраіне, гэта ваша агрэсія... гэта вашы ваенныя праніклі ў маю краіну», — заявіў Парашэнка. Ён заклікаў Маскву да поўнага выкананьня абавязацельстваў у рамках Менскіх дамоўленасьцей па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе.

Па словах Парашэнкі, важная ня толькі бясьпека Ўкраіны, гаворка ідзе таксама аб бясьпецы ў Эўропе і ва ўсім сьвеце.

Расейскі прэзыдэнт Пуцін сёлета ў сустрэчы ў Мюнхэне не ўдзельнічае. Кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзеў, выступаючы на канфэрэнцыі ў Нямеччыне, абвінаваціў Кіеў у адсутнасьці волі і жаданьня выконваць свае абавязацельствы па Менскім пагадненьням.

XS
SM
MD
LG