Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малі 6 міратворцаў ААН былі забітыя ісламістамі


Infographic - Mali Locator Map

Infographic - Mali Locator Map

Шасьцёра міратворцаў загінулі ў выніку нападу баевікоў на базу ААН у горадзе Кідаль на поўначы Малі, паведамляе Бі-бі-сі.

Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка «Ансар ад-Дын», якая зьяўляецца галіной «Аль-Каіды» ў краінах ісламскага Магрыба.

Баевікі атакавалі базу міратворцаў у пятніцу раніцай на аўтамабілі, гружаным выбухоўкай, а затым абстралялі лягер зь мінамётаў.

Загінулыя міратворцы — грамадзяне Гвінеі. Паводле зьвестак ААН, каля 30 чалавек атрымалі раненьні.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў напад на міратворцаў ваенным злачынствам і заявіў, што ААН не адмовіцца ад дапамогі ўраду Малі ў барацьбе з ісламістамі на поўначы краіны.

Місія ў Малі — найбольш небясьпечная з усіх міратворчых місій, якія цяпер вядзе ААН. Арганізацыя спрабуе аднавіць мір на поўначы краіны. У 2012 годзе гэты рэгіён быў захоплены джыхадзістамі і іх прыхільнікамі — сэпаратыстамі-туарэгамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG