Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падтрымлівае талібаў зброяй і грашыма, — СМІ


Пашкоджаная талібамі апора лініі электраперадач на таджыцка-афганскай мяжы
Пашкоджаная талібамі апора лініі электраперадач на таджыцка-афганскай мяжы

Расея умацоўвае сувязі з талібамі і аказвае ім усё больш прыкметную падтрымку, паведамілі ў інтэрвію інфармацыйнаму агэнцтву Associated Press неназваныя прадстаўнікі амэрыканскіх разьведвальных службаў.

Па іх словах, яны знайшлі сьведчаньні таго, што талібы, якія захапілі на кароткі тэрмін у мінулым годзе горад Кундуз на поўначы Афганістана, дзейнічалі пры падтрымцы Расеі, якая дала ісламскім баяевікам зброю і ажыцьцяўляла іх ваенную падрыхтоўку.

«Расейцы далі грошы і ўзбраеньне талібам, каб тыя змагаліся супраць ІД», — кажа супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў. Паводле яго слоў, на ўзбраеньні талібаў зьявіліся аўтаматы Калашнікава з пляастыкавымі прыкладамі, якія вырабляюцца толькі ў Расеі, новыя кулямёты Калашнікава і супрацьтанкавыя гранатамёты. «Мы на сто адсоткаў упэўненыя, што Расея падтрымлівае пэўныя элемэнты сярод талібаў і падштурхоўвае іх да дзеяньняў на паўночнай мяжы Афганістана, дзе яны могуць лёгка атрымліваць падмацаваньне з Таджыкістана і дзейнічаць у якасьці буфэра супраць ІД», — цытуе Associated Press свайго суразмоўцу з амэрыканскай выведкі.

Крыніцы Associated Press лічаць, што ў сваёй падтрымцы талібаў Масква кіруецца таксама жаданьнем падарваць праамэрыканскі ўрад у Кабуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG