Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол адмовіўся абвясьціць Хадаркоўскага ў вышук


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

«Пасьля разгляду запыту Генэральны сакратарыят Інтэрполу выявіў, што ён не адпавядае правілам арганізацыі. У сувязі з гэтым бюро ў Маскве было паінфармавана, што каналы Інтэрполу ня могуць быць задзейнічаныя для міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва па гэтай справе», — падкрэсьлілі ў штаб-кватэры міжнароднай арганізацыі ў Ліёне.

Пра тое, што экс-кіраўнік ЮКАСу абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпол па справе аб забойстве мэра Нефцеюганску Ўладзімера Петухова, стала вядома 11 лютага.

Улетку 2015 году Сьледчы камітэт РФ абвінаваціў Хадаркоўскага ў забойстве мэра Нефцеюганску Ўладзімера Петухова, арганізацыі яшчэ аднаго забойства і ў замаху на забойства чатырох чалавек. Басманны суд у Маскве 23 сьнежня вынес пастанову аб завочным арышце Хадаркоўскага, пасьля чаго той быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Паводле сьледзтва, «Хадаркоўскі, зьяўляючыся акцыянэрам і старшынём праўленьня нафтавай кампаніі ЮКАС, у 1998-99 гадах даручыў падначаленым яму супрацоўнікам кампаніі Неўзьліну і Пічугіну, а таксама іншым асобам забойства мэра Нефцеюганску Петухова і прадпрымальніка Рыбіна, чыя службовая дзейнасьць супярэчыла інтарэсам ЮКАСу».

Михаил Ходорковский не задумывается об угрозе ареста по запросу России
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00

​Цяпер Хадаркоўскі жыве за мяой і, паводле некаторых зьвестак, падаў запыт на палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG