Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft ня змог вызначыцца, да якога сабакі падобны Лукашэнка


Сэрвіс амэрыканскай карпарацыі адказвае, да якой пароды сабак падобны чалавек на фота.

Але для Лукашэнкі ён прапанаваў шмат розных варыянтаў. Магчыма, варта трэніравацца на катах?

Карпарацыя Microsoft прадставіла мабільны сэрвіс Fetch!, які дазваляе распазнаць пароду сабакі на фота. Што дзіўна, сэрвіс выйшаў толькі для апэрацыйнай сыстэмы iOS, але не для ўласнай майкрасофтаўскай Windows Phone ці тым больш Android. Таксама сэрвісам можна скарыстацца ў вэб-вэрсіі.

«Незадакумэнтаванай» магчымасьцю выявіць падабенства паміж чалавекам і сабакам пэўнай пароды ўжо карыстаюцца па ўсім сьвеце, распазнаючы памэранскага шпіца ў Ангеле Мэркель, сіба-іну ў Дзьмітрыю Мядзьведзеву ці пэкінэса ў Кім Чэн Ыну.

Свабода паспрабавала запытаць сэрвіс пра Аляксандра Лукашэнку, але для розных фота атрымала розныя адказы:

Брусэльскі грыфон? «Мілы, энэргічны і з тварам ваўкалака», — дае апісаньне пароды сэрвіс.

Нямецкая аўчарка? «Трэба трымаць яго занятым, засяроджаны, вельмі разумны»

Крапчаста-блакітны кунхаўнд? «Усё вынюхвае, прыязны і разумны, галасісты, энтузіястычны»

Басэт-хаўнд? «Лёгка вядзецца на пах, брэша на незнаёмцаў, мае самы дакладны нюх»

Сыбірскі хаскі? «Можа бегчы цэлы дзень, незалежны, свавольны»

Стафардшырскі бультэр’ер? «Моцны, схільны паляваць на слабейшых, шчадралюбны»

Бурбуль? «Абаронца, можа параніць, калі наскочыць, сацыяльны і паслухмяны толькі пасьля дрэсіроўкі»

Чыхуахуа? «Шпаркі, прыхільны, недаверлівы да незнаёмцаў і іншых сабак»

Хоць амэрыканскі сэрвіс яшчэ не навучыўся дакладна вызначаць сабак у людзях, дый ствараўся ён, каб вызначаць сабак у сабаках, інтэрнэт ужо даўно ведае сабаку, да якога падобны Ўладзімер Пуцін.

Фота мэтыса, як мяркуецца, аўчаркі і амэрыканскага стафардшырскага тэр’ера апублікаваў у сацсетках у 2013 годзе нехта Сяргей Ціханаў, які сьцьвярджае, што сабака-Пуцін жыве побач з Майданам Незалежнасьці ў Кіеве... і што гэта сука.

Дарэчы, калі ў Microsoft ня выйшла з Лукашэнкам і сабакамі, мо варта паспрабаваць з катамі?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG