Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніцы ў Брусэлі: Санкцыі рэзка абмяжуюць, а Вугоршчына хоча прадаваць у Беларусь стрэльбы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі Радыё Свабода прадстаўнікі Эўразьвязу ў Брусэлі, ад наступнага месяца санкцыі супраць амаль дзьвюх сотняў асобаў і кампаніяў зь Беларусі, хутчэй за ўсё будуць зьнятыя.

Найбольш імаверным выглядае далейшы варыянт санкцыяў, днямі агучаны намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Конрадам Шыманскім. «Цяперашняя санкцыйная палітыка ў дачыненьні да Менска будзе зьведзеная да эмбарга на продаж зброі і скарачэньня санкцыйных сьпісаў да чатырох асобаў, якія былі непасрэдна датычныя да зьнікненьня апазыцыянэраў у 1999-2000 гадах» — цытавала Шыманскага «Радыё Польшча»

У падрыхтаваным праекце высноваў Рады Эўразьвязу па Беларусі дагэтуль няма фармулёўкі датычна санкцыяў.

Пры гэтым, паводле крыніцаў, Вугоршчына хоча дабіцца для сябе дазволу экспартаваць у Беларусь паляўнічыя і спартовыя стрэльбы. Аднак шэраг іншых краінаў выступаюць супраць, бо ня хочуць ствараць прэцэдэнт для іншых падобных выняткаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG