Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей едзе ў Нямеччыну, на міжнародны форум па бясьпецы


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 12–14 лютага знаходзіцца з рабочым візытам у ФРГ.

Як паведамляе прэсавая служба зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі, ён возьме ўдзел у 52-й Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з мэтай абмеркаваньня «палітычных і гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі зь Нямеччынай і шэрагам іншых краін-партнэраў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG