Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: для Ўкраіны важная стабільнасьць


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Датэрміновыя парлямэнцкія выбары цяпер не прынясуць Украіне нічога станоўчага. Пра гэта прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў у эфіры тэлеканала «1 +1» увечары 11 лютага.

«Што яны прынясуць акрамя таго, што ў нас ня будзе ніякіх рэформаў, у нас дакладна наступіць эканамічны каляпс, і акрамя таго, што гэта ня зьменіць сыстэму дзяржаўнага кіраваньня? Цяпер для краіны важная стабільнасьць — палітычная і эканамічная. А час выбараў яшчэ надыдзе», — лічыць Яцанюк.

Ён таксама адзначыў, што не баіцца нізкіх рэйтынгаў, таму што выбары ўжо некалькі разоў даказалі, што шанцы прайсьці ў Вярхоўную Раду яго палітычная сіла мае.

4 лютага на пасяджэньні Кабінэта міністраў прэм’ер Арсені Яцанюк заявіў, што ўрад будзе працаваць адзінай камандай па падрыхтоўцы пляну дзеяньняў на год.

3 лютага Абрамавічус падаў у адстаўку з пасады міністра эканомікі, назваўшы ключавой прычынай звальненьня канфлікт зь першым намесьнікам кіраўніка фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» Ігарам Кананенкам, які, па словах Абрамавічуса, спрабуе расставіць сваіх людзей у міністэрстве і на дзяржаўных прадпрыемствах, каб кантраляваць грашовыя плыні. Кананенка назваў гэтыя абвінавачваньні спробай перакласьці адказнасьць за няўдачы ў працы міністэрства.

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыла крымінальную вытворчасьць у сувязі з заявамі Абрамавічуса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG