Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенец зьбіраецца ў пешую вандроўку на чатыры гады — да Камчаткі і назад


Сяргей Мароз

Сяргей Мароз

Гарадзенец Сяргей Мароз 1 сакавіка хоча адправіцца ў пешае падарожжа празь Беларусь, Расею, Манголію, Казахстан, Узбэкістан і Кіргізстан да крайняй кропкі расейскай Камчаткі і таксама пешкі вярнуцца назад.

У ягоных плянах пераадолець пешшу каля 30 тысяч кілямэтраў, усталяваць рэкорд Гінэса, зарабіць капітал і стаць добрым прыкладам для свайго сына.

— Здаецца, у амаль тысячагадовай гісторыі Горадні не было чалавека, які б замахваўся пераадолець пешшу такую вялікую адлегласьць. Адкуль у вас зьявілася такая ідэя і якія мэты падарожжа?

— Мяне заўсёды хвалявала пытаньне сэнсу жыцьця чалавека: навошта ён прыйшоў у гэты сьвет, якое яго прызначэньне. Я шмат цікавіўся філязофіяй і псыхалёгіяй, але найбольш на мяне ў гэтым сэнсе паўплывала мая бабуля, якая пражыла няпростае жыцьцё ў нашай звычайнай беларускай вёсцы. Неяк сказала мне, што пражыла доўгае жыцьцё, але напрыканцы гадоў зразумела, што па вялікім рахунку нічога ў ім не зрабіла: не рэалізавала сваіх юначых жаданьняў, не дасягнула мэтаў, а жыцьцё сканчаецца...

Хачу, каб Мароз Сяргей пражыў сваё жыцьцё ня проста так, а пакінуў свой сьлед у гісторыі нашага горада, нашай краіны і ўсяго сьвету. Хачу стаць сапраўдным прыкладам для свайго сына.

І я хачу, каб Мароз Сяргей пражыў сваё жыцьцё ня проста так, а пакінуў свой сьлед у гісторыі нашага горада, нашай краіны і ўсяго сьвету. Хачу стаць сапраўдным прыкладам для свайго сына.

— Прабачце, а ці не падаецца вам, што занадта лёгка станавіцца прыкладам для сына, калі сыходзіш з хаты на чатыры гады і вяртаесься, калі дзіця ўжо падрасло і можа многае рабіць самастойна...

— Ведаеце, я цяпер працую мэнэджэрам у гандлёвай структуры і практычна не магу дазволіць сабе адмысловыя рэчы, падарункі сыну, звазіць яго ўлетку на адпачынак за мяжу і г.д. У нейкі момант я зразумеў, што так можа прайсьці і жыцьцё, а я так і ня здолею нічога даць свайму сыну і сам пражыву, зарабляючы на кавалак хлеба.

— Але пакуль вы будзеце падарожнічаць, нехта павінен апекавацца вашай сям’ёй, зарабляць грошы?

— Я прадугледзеў гэты важны момант і на ўвесь час майго падарожжа сям’я ні ў чым ня будзе мець патрэбы.

— Наколькі я разумею ваша падарожжа будзе насіць адначасова і камэрцыйны характар, вы плянуеце на гэтым зарабляць?

— Так, ужо распрацавана некалькі праектаў, якія я буду зьдзяйсьняць падчас падарожжа, ёсьць дамоўленасьці з фундатарамі і я пляную ажыцьцявіць ня толькі свае юнацкія мары, але і забясьпечыць сябе і сваю сям’ю матэрыяльна. У плянах ужо цяпер здымкі, публікацыі матэрыялаў майго падарожжа, ёсьць яшчэ некаторыя праекты, якія я заранёў не хацеў бы разгалошваць — усё гэта камэрцыйныя праекты. Я не іду проста на шпацыр, я буду спрабаваць паказаць усяму сьвету той сьвет, які я бачу сваімі вачыма.

Я не іду проста на шпацыр, я буду спрабаваць паказаць усяму сьвету той сьвет, які я бачу сваімі вачыма.

На тое, каб сабрацца ў такую дарогу, таксама патрэбныя сродкі.

— Ёсьць зацікаўленыя ў маім падарожжы фундатары, праўда, замежныя. Яны шмат у чым дапамагаюць мне пры падрыхтоўцы, але я таксама ўкладваю ў гэта і свае сродкі, якія назапасіў за гады працы.

— А вы пралічвалі, колькі сродкаў вам спатрэбіцца на 4 гады падарожжа?

— Так, я цалкам усё пралічваю матэматычна і падрабязна. На ўвесь шлях на чатыры гады з таго, што я пралічыў, мне спатрэбіцца пяць тысяч даляраў. Гэта толькі на самыя неабходныя рэчы ў дарозе. Я пралічыў, што на месяц мне павінна хапіць ста даляраў на тое, каб харчавацца, а ўсе астатнія рэчы неабходныя дзеля працы будуць падрыхтаваныя заранёў. Многае харчаваньне ў дарозе пляную здабываць сам у лясах і рэках. Што датычыць таго, дзе і як начаваць, то гэта як давядзецца. Калі нехта запросіць, то не адмоўлюся, а на ўсе іншыя выпадкі ёсьць намёт і іншыя патрэбныя рэчы. Адзеньне ў мяне будзе адмысловае ад фундатараў, у якім можна ператрываць нават максымальна нізкія тэмпэратуры.

— А беларускія брэнды, фірмы бяруць нейкі ўдзел у вашым падарожжы?

Мне хацелася б яшчэ мець з сабою нейкія беларускія сувэніры і таму, калі нехта мае такую магчымасьць, то буду рады прыняць іх, каб потым раздаць у іншых краінах.

— На жаль, ня вельмі. Я зьвяртаўся ў беларускія мабільныя кампаніі з тым, каб яны паўдзельнічалі ў забесьпячэньні мяне сувязьзю, але не атрымаў нават адказу ад іх. Хацеў, каб маё адзеньне адпавядала нацыянальнаму стылю, але беларускія вытворцы таксама ніяк не адрэагавалі. Мне хацелася б яшчэ мець з сабою нейкія беларускія сувэніры і таму, калі нехта мае такую магчымасьць, то буду рады прыняць іх, каб потым раздаць у іншых краінах. Усё гэта вельмі важна, але як высьвятляецца, ня так і проста.

— Падчас падарожжа плянуецца, што вы будзеце сустракацца з многімі людзьмі, ажыцьцяўляць свае праекты, але ўяўляю, што многіх будзе цікавіць, адкуль вы, як у вашай краіне жывуць людзі, якая там культура і г.д. Што вы будзеце распавядаць пра Беларусь тым, хто яе, магчыма, ніколі ня бачыў?

— Я вельмі люблю сваю краіну і свой горад, гэта ў мяне неяк ад продкаў. Думаю, што знойдзецца пра што ім распавесьці. У прыватнасьці цяпер, перад падарожжам, імкнуся начытацца нашай гісторыі, хачу ўзяць з сабой хоць колькі беларускіх вершаў нашых паэтаў. Я думаю аб гэтым.

— Скажыце, а як ваша сям’я, блізкія людзі паставіліся да ідэі падарожжа?

— Ва ўсіх быў напачатку ўнутраны пратэст. Гэта зразумела, паколькі адпусьціць у такое падарожжа сына, брата, унука — на гэта ніхто не пагаджаўся. Але мы правялі сямейную раду, я выказаў усе свае аргумэнты, і сям’я мяне падтрымала. Усе падтрымалі.

— Чаму вы абралі свой шлях на ўсход, а не на захад ці поўдзень?

Я пяць гадоў пражыў у Польшчы і зразумеў, што заходні мэнталітэт не для мяне і эўрапейскія каштоўнасьці таксама не зусім для мяне.

— Я пяць гадоў пражыў у Польшчы і зразумеў, што заходні мэнталітэт не для мяне і эўрапейскія каштоўнасьці таксама не зусім для мяне. Я чалавек праваслаўны. Мае памкненьні і думкі цягнуцца да іншай цывілізацыі. Я нікому нічога не навязваю, але імкнуся прытрымлівацца свайго пункту погляду.

— Сяргей, падарожжа прадугледжвае вялікія фізычныя і маральныя затраты — ці вытрымаеце вы такі шлях?

— У мяне за плячыма добрая фізычная падрыхтоўка, займаўся цяжкай атлетыкай, адслужыў ў элітнай вайсковай частцы. Бог даў мне добрае здароўе, да лекараў не зьвяртаюся і думаю, што змагу ўсе складанасьці перанесьці, я нават пра гэта ня думаю, ведаю, што на гэта ў мяне хопіць сілаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG