Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узброеныя пратэстоўцы ў Арэгоне здаліся агентам ФБР


Ля ўезду ў нацыянальны заказьнік у Арэгоне

Ля ўезду ў нацыянальны заказьнік у Арэгоне

Супрацьстаяньне ФБР і ўзброеных фэрмэраў у Арэгоне скончылася мірам.

У чацьвер увечары ўзброеныя пратэстоўцы, якія знаходзіліся ў захопленым імі ўпраўленьні прыроднага заказьніка ў штаце Арэгон на працягу 41 дня, здаліся агентам ФБР. Супрацьстаяньне паміж фэдэральнымі ўладамі і групай з некалькіх дзясяткаў фэрмэраў, якія пратэставалі супраць абмежаваньняў на карыстаньне пашамі на фэдэральных землях, скончылася мірна.

Пратэст пачаўся на знак салідарнасьці з двума мясцовымі фэрмэрамі, якія былі арыштаваныя за тое, што зладзілі пажар на фэдэральных угодзьдзях. Дзясяткі ўзброеных людзей захапілі каля паўтара месяца таму закансэрваваныя на зіму памяшканьні ўпраўленьня заказьніка і запатрабавалі ад фэдэральных уладаў правесьці перамовы аб перадачы дзяржаўных земляў у распараджэньне мясцовых уладаў з тым, каб яны маглі выкарыстоўвацца фэрмэрскімі гаспадаркамі. Цяпер прыблізна палова тэрыторыі Арэгону належыць дзяржаве, якая ўвяла на большай частцы гэтых земляў прыродаахоўныя меры.

Апошнія чатыры ўдзельнікі акцыі мірна здаліся ўладам; цырымонію капітуляцыі, якая трансьлявалася ўжывую на YouTube, глядзелі больш за 30 тысяч чалавек. Астатнія пратэстоўцы добраахвотна здаліся раней.

Напярэдадні ФБР арыштавала ў аэрапорце Портлэнду 74-гадовага жывёлавода Стывэна Бандзі, ідэйнага натхняльніка захопу запаведніка ў Арэгоне, акцыі, якую ўзначалілі двое яго сыноў. Бандзі адмаўляецца плаціць падатак за карыстаньне пашамі і завінаваціўся казьне каля 2 мільёнаў даляраў.

За ўвесь час канфрантацыі загінуў адзін пратэстоўца. ФБР вырашыла ўстрымацца ад штурму, баючыся абвінавачваньняў ва ўжываньні празьмернай сілы. Рэйд, ажыцьцёўлены ФБР у 1993 годзе на сховішча радыкальнай рэлігійнай сэкты ў ваколіцах горада Уэйк, штат Тэхас, суправаджаўся шматлікімі ахвярамі.

Пратэстоўцы называюць сябе «патрыётамі» і «абаронцамі» амэрыканскай канстытуцыі, у парушэньнях якой яны абвінавачваюць дзяржаву, аднак, з пункту гледжаньня многіх праваабарончых арганізацыяў, яны ўяўляюць немалую небясьпеку з прычыны сваёй схільнасьці да экстрэмізму ажно да выкарыстаньня зброі.

XS
SM
MD
LG