Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон прапануе спыніць агонь у Сырыі неадкладна, а не чакаць


Масква ўнесла прапанову ўвесьці перамір’е ў Сырыі з 1 сакавіка, амэрыканцы лічаць, што гэта дасьць магчымасьць рэжыму Асада дабіць апазыцыю.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў праводзяць перамовы ў Мюнхэне, спрабуючы прымірыць глыбокія рознагалосьсі па прапанаваным рэжыме спыненьня агню ў Сырыі. Сустрэча праходзіць пад акампанэмэнт ўзаемных абвінавачваньняў амэрыканскіх і расейскіх прадстаўнікоў адносна бамбаваньняў цывільных раёнаў у абложаным горадзе Алепа.

Расея прапанавала ўвесьці з 1 сакавіка спыненьне агню, але Вашынгтон лічыць, што гэта дасьць Маскве і сырыйскаму ўраду тры тыдні, каб здушыць умераныя групы паўстанцаў. ЗША патрабуюць увесьці неадкладнае спыненьне агню.

Перад пачаткам сустрэчы ў Мюнхэне Кэры адмовіўся выказваць здагадкі наконт таго, ці будзе дасягнутая дамоўленасьць. «Мы будзем весьці сур’ёзную размову аб усіх аспэктах таго, што адбываецца ў Сырыі, — сказаў ён. -. Відавочна, што мы хочам дамагчыся прагрэсу па пытаньнях гуманітарнага доступу і спыненьня агню. Мы будзем размаўляць аб усіх аспэктах канфлікту».

Лаўроў заявіў, што Расея ўжо прадставіла «цалкам канкрэтную» прапанову і "будзе чакаць амэрыканскага адказу, перш чым прадставіць яе Міжнароднай групе па падтрымцы Сырыі, якая складаецца з 20 краін і сустрэча якой прызначана на чацьвер у Мюнхэне.

XS
SM
MD
LG