Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная сэнсацыя: у ЗША выявілі гравітацыйныя хвалі, што стала прарывам у навуцы


Навукоўцы ў Злучаных Штатах абвясьцілі, што выявілі гравітацыйныя хвалі, якія ўтвараюцца ад сутыкненьня дзьвюх чорных дзіраў. Гэта навуковы прарыў, які быў прадказаны Альбертам Эйнштэйнам стагодзьдзе таму.

Адкрыцьцё, якое выклікала цікавасьць навукоўцаў усяго сьвету, як чакаецца, створыць новы спосаб назіраньня за космасам і дасьць магчымасьць забясьпечваць лепшае разуменьне гравітацыі.

«Да цяперашняга моманту нашы вочы былі скіраваныя ў неба і мы не маглі чуць музыку», — сказаў астрафізык Калюмбійскага ўнівэрсытэту Сабольч Марка, член каманды, якая выявіла гравітацыйныя хвалі. Ён сказаў, што хвалі гучаць як саўндтрэк космасу.

Міжнародная каманда астрафізыкаў выкарыстоўвае адчувальныя прыборы коштам 1,1 мільярда даляраў, якія называюць Лязэрнымі інтэрфэрамэтрамі гравітацыйна-хвалевай абсэрваторыі (LIGO). Яны існуюць у двух месцах у Злучаных Штатах і дазваляюць выяўляць гравітацыйную хвалю ад двух чорных дзіраў, якія зьліліся на адлегласьці каля 1,3 мільярдаў сьветлавых гадоў ад Зямлі.

Гравітацыйныя хвалі, пра існаваньне якіх упершыню выказаў здагадку Эйнштэйн ў 1916 годзе ў яго агульнай тэорыі адноснасці, — выглядаюць як рабізна ў прасторы-часе і зьяўляюцца чацьвёртым вымярэньнем, якое цяжка ўявіць.

XS
SM
MD
LG