Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны падаў у суд на Пуціна за дапамогу меркаванаму зяцю


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны падаў у суд на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Як распавёў Навальны на сваім сайце, Пуцін ухваліў выдзяленьне бюджэтных сродкаў кампаніі, зь якой зьвязаны муж меркаванай дачкі прэзыдэнта. У сувязі з гэтым апазыцыянер падаў пазоў аб прызнаньні гэтай сытуацыі канфліктам інтарэсаў.

Навальны прывёў зьвесткі, паводле якіх чалец рады дырэктараў кампаніі «СІБУР» Кірыл Шамалаў валодае «СІБУР» праз кампанію «Яўза 12». У кастрычніку 2015 году ўлады выдзелілі кампаніі «СІБУР» 1,75 мільярда даляраў з Фонду нацыянальнага дабрабыту на будаўніцтва «Заходне-Сібірскага нафтахімічнага камбінату» («Запсибнефтехим»).

«Такім чынам, ён [Пуцін] асабіста перадаў часьцінку дабрабыту народу Расеі свайму зяцю. Меў права? Юрыдычна, так. Меў ён такое права, толькі павінен быў заявіць пра канфлікт інтарэсаў», — напісаў Аляксей Навальны, стваральнік Фонду барацьбы з карупцыяй.

Як заўважыў апазыцыянэр, у дзейным законе «Аб супрацьдзеяньні карупцыі» ўказана, што выгада мужа або жонкі дзяцей службовай асобы ад якіх-небудзь рашэньняў гэтай службовай асобы зьяўляецца канфліктам інтарэсаў. Сам канфлікт інтарэсаў не зьяўляецца правапарушэньнем, аднак у такіх выпадках належыць заявіць пра яго і ўзяць самаадвод у выпадку неабходнасьці. Навальны ахарактарызаваў сытуацыю як «ідэальны кейс, на якім можна тлумачыць, што такое наогул канфлікт інтарэсаў».

Адміністрацыйная заява пададзеная ў Цьвярскі раённы суд Масквы, скаргі таксама пададзеныя ў Генэральную пракуратуру і Адміністрацыю прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG