Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага барацьбіта з карупцыяй вызвалілі праз twitter


Мікіта Кулачэнкаў/

Мікіта Кулачэнкаў/

Актывіст расейскага Фонду барацьбы з Карупцыяй Мікіта Кулачэнкаў быў затрыманы ўладамі Кіпра — на запыт Расеі.

24 студзеня супрацоўнік заснаванага расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным «Фонду барацьбы з карупцыяй» Мікіта Кулачэнкаў быў затрыманы ў Кіпры на запыт Расеі, дзе ён завочна арыштаваны па абвінавачваньні ў крадзяжы плякату мастака-аматара коштам у 100 рублёў (на момант «крадзяжу» — 2 даляры).

На 12 лютага быў прызначаны разгляд пытаньня пра экстрадыцыю — нягледзячы на тое, што Кулачэнкаў атрымаў у Літве статус палітычнага прытулку. У адпаведнасьці з Жэнэўскай канвэнцыяй і міжэўрапэйскімі пагадненьнямі, ён ня мусіў быў быць выдадзены ў трэцюю краіну (у дадзеным выпадку — у Расею).

«У Кіпра з самага пачатку было больш чым дастаткова падставаў адразу ж чалавека адпусьціць і папрасіць прабачэньня. Тым ня менш, гэтага зроблена не было», — напісаў Навальны, выказаўшы меркаваньне, што «парушэньне эўрапейскага і міжнароднага заканадаўства» адбываецца дзеля «цесных сувязяў з Расеяй».

«У нас ёсьць страх, што вось так і выдадуць яго „выпадкова“, а потым скажуць: ой, а хіба ў яго эўрапейскі пашпарт уцекача быў? Мы патрабуем ад уладаў Кіпра выкананьня заканадаўства ЭЗ і неадкладнага вызваленьня Мікіты Кулачэнкова», — напісаў Навальны на сваім сайце.

Пасьля публікацыі Навальнага міністар юстыцыі Ёнас Ніколаў паведаміў у twitter, што распарадзіўся вызваліць Кулачанкава. Выглядае, што не апошнюю ролю ў гэтым рашэньні адыгралі і допісы, якія атрымаў міністар праз ўласныя акаўнты ў сацыяльных сетках — іх адрасы Навальны паведаміў сваім падпісчыкам.

Пра гэта інфармуе newsru.com

XS
SM
MD
LG