Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры абароны НАТО ўхвалілі ўмацаваньне «ўсходняга флянгу»


Пра рашэньне абвясьціў у Брусэлі генэральны сакратар альянсу Ёнс Столтэнбэрг.

Паводле яго словаў, НАТО разгорне ва Ўсходняй Эўропе столькі сілаў, колькі палічыць патрэбным. Гутарка ідзе пра шматнацыянальныя ратацыйныя сілы, што б падкрэсьлівала базавы прынцып НАТО: напад на аднаго з саюзьнікаў разглядаецца як напад на ўвесь альянс. Прычына ўсіх гэтых намаганьняў Столтэнбэрг назваў дзеяньні Расеі, «якая не спыняецца перад прымяненьнем сілы дзеля зьменаў межаў у Эўропе або запалохваньнем суседзяў.»

Міністар замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі сёньня выказаў меркаваньне, што рэакцыя Расеі на ўмацаваньне ўсходняга флянгу НАТО будзе агрэсіўнай. Столтэнбэрг абвясьціў сёньня, што ён плянуе сустрэцца з расейскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Сустрэча мае адбыцца на палях канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхене. Кіраўнік НАТО заўважыў, што нарошчваньне натаўскага патэнцыялу на ўсходніх межах не выключае палітычнага дыялёгу з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG