Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту пройдуць 11 лютага


Падчас акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Менск, 30 студзеня 2016 году

Падчас акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Менск, 30 студзеня 2016 году

Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі, будуць разглядацца судом Ленінскага раёну Менску 11 лютага.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», справу актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага будзе разглядаць судзьдзя М. Запасьнік. Пачатак працэсу а 15-ай гадзіне. Яго вінавацяць у парушэньні артыкулу 23.34. КаАП РБ (частка 3) — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У гэты час таксама будуць судзіць актывістку АГП Сьвятлану Мішыну, Натальлю Басалыгу-Гарачку. На 16 гадзінаў прызначаны разгляд справы Дзяніса Красачкі.

Аляксандру Макаеву позва ў суд прыйшла на 14 гадзінаў.

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну Менску на 16 лютага. Як паведаміла прэсавая служба АГП, актывісты партыі Вольга Маёрава і Мікалай Казлоў адправілі ў суд запыты на перанос разгляду спраў на 16 лютага, паколькі 11 лютага ня могуць прысутнічаць у судзе па важкіх прычынах.

30 студзеня ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі ў выглядзе пікету пад будынкам Вярхоўнага суду. Паводле зьвестак праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадзкіх актывістаў і палітыкаў — Анатоля Лябедзьку, Дзяніса Красачку, Вольгу Маёраву, Максіма Вінярскага, Натальлю Гарачка-Басалыгу, Сьвятлану Якшыну, Мікалая Казлова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG