Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Коўш у сьпіну. Фота і відэа разбурэньняў у Маскве


Ля ўваходу на станцыю мэтро "Чыстыя пруды", дзе праводзіцца знос гандлёвых павільёнаў, прызнаных самабудам. Масква, 9 лютага 2016 году

Ля ўваходу на станцыю мэтро "Чыстыя пруды", дзе праводзіцца знос гандлёвых павільёнаў, прызнаных самабудам. Масква, 9 лютага 2016 году

У Маскве масава зносяць гандлёвыя цэнтры і павільёны. Разбураюць бульдозэрамі, нават калі там застаюцца людзі і тавары.

Ноччу 9 лютага 2016 году па ўсёй расейскай сталіцы раптоўна зьнесьлі некалькі дзясяткаў гандлёвых павільёнаў — некаторыя зь іх (напрыклад, каля станцыяў мэтро «Чыстыя пруды», «Арбацкая» ці «Крапоткінская») стаялі там гадамі і былі цалкам легальнымі.

Уласьнікі гандлёвых кропак запэўніваюць, што ўсе дакумэнты ў іх у парадку і яны гатовыя грудзьмі ўстаць перад бульдозэрамі. Улады запэўніваюць, што будынкі ўзьведзеныя незаконна, і таму падлягаюць зносу.

Каля мэтро Краснапрэсьненская ў Маскве

Каля мэтро Краснапрэсьненская ў Маскве

Усяго было зруйнавана больш за 100 гандлёвых аб’ектаў. У карыстальнікаў сацыяльных сетак такое рашэньне маскоўскіх уладаў выклікала неразуменьне і абурэньне. Загучалі параўнаньні з апэрацыяй «Барбароса», нападам на Маскву сілаў НАТО, вайной.

Каля станцыі мэтро Чыстыя пруды ў Маскве

Каля станцыі мэтро Чыстыя пруды ў Маскве

Галоўны аргумэнт абаронцаў зносу — эстэтычны. Шапікі, маўляў, нявечаць горад, а іх знос надасьць Маскве «эўрапейскае» аблічча.

Ля мэтро Крапоткінская ў Маскве

Ля мэтро Крапоткінская ў Маскве

Напрыклад, у абарону зносу гандлёвых павільёнаў нечакана для многіх выступіў «Архнагляд»:

«Многія з гэтых павільёнаў былі непатрэбным дадаткам да архітэктурнага пэйзажу помнікаў, гарадзкіх вуліц і плошчаў у цэнтры. Хацелася б, каб гэтыя працэсы ў далейшым закранулі шэраг больш капітальных, але ад таго ня менш самавольных пабудоў, збудаваных як у пустых месцах, так і ў месцах зьнесеных гістарычных будынкаў», — цытуюць інфармацыйныя агенцтвы словы каардынатара «Архнагляду» Канстанціна Міхайлава.

Іншы прадстаўнік арганізацыі Рустам Рахматулін таксама падкрэсьлівае, што гаворка ідзе толькі пра аспэкт абароны гораду.

XS
SM
MD
LG