Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане праводзяць экскурсіі «па месцах алігархаў» ВІДЭА


Тур арганізавалі барацьбіты з карупцыяй і два аналітычных цэнтра — Інстытут Хадсана і Таварыства Генры Джэксана.

«Лэдзі і джэнтлмэны, сардэчна запрашаем на тур па лёнданскай клептакратыі». Так пачынаецца экскурсія па Лёндане, у якой раскажуць ня толькі пра Букінгемскі палац і Біг Бэн. Новы аўтобусны тур па Лёндане прысьвечаны раскошным дамам расейцаў і ўкраінскіх алігархаў, у тым ліку — зьвязаных з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Першы прыпынак — дом № 5 на плошчы Белгрэйв. Асабняк коштам у некалькі мільёнаў фунтаў належыць расейскаму алюмініеваму магнату Алегу Дзерыпаску. Сярод іншых аб’ектаў экскурсіі — раскошны пэнтхаус расейскага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава (кватэра каштуе ў 100 разоў больш яго афіцыйнай гадавой зарплаты), і дом у Чэлсі, які належыць сыну Аркадзя Ратэнберга Раману. Яго кошт — 3 мільёны 300 тысяч фунтаў.



Зь вялікім размахам у Лёндане жывуць і ўкраінскія алігархі. Экскурсаводы пакажуць вялікі комплекс будынкаў, які належыць блізкаму паплечніку былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча Дзьмітрыю Фірташа і аднаму з найбагацейшых людзей Украіны Рынату Ахметаву. Пэнтхаус Ахметава па адрасе Гайд-Парк каштуе 136 млн фунтаў! Ён абсталяваны куленепрабівальнымі шклом і спэцыяльным сховішчам для экстранных выпадкаў.

«Наша мэта праліць сьвятло на тых бізнэсмэнаў, якія зарабілі багацьце на карупцыі, і на тых людзей, якія дапамагаюць ім адмываць нажытыя несумленным шляхам сродкі», — тлумачаць мэту экскурсіі яе арганізатары.

XS
SM
MD
LG