Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя вынікі праймэрыз у Нью-Гемпшыры: Касіч і Сандэрс пакуль наперадзе


Жыхары засьнежанага амэрыканскага штату Нью-Гэмпшыр ў аўторак прымаюць удзел у праймэрыз, якія шмат у чым вызначаць далейшы ход рэспубліканскай і дэмакратычнай перадвыбарчых гонак.

«На вуліцы халодна, але прыемна, — дзеліцца ўражаньнямі жыхар найбуйнейшага гораду штату — Манчэстар — Кіт Лэнан. — Я прагаласаваў за Дональда Трампа. Мне падабаецца, што ён не захапляецца паліткарэктнасьцю».

Тэд Круз і Дональд Трамп
Тэд Круз і Дональд Трамп

Напярэдадні ноччу на паўночна-ўсходні штат абрынулася сапраўдная зіма. На вуліцах ляжыць пласт сьнегу таўшчынёй да 20 см., што ўскладняе перамяшчэньне.

Лорэйн Баўман, прагаласаваўшы, адправілася паабедаць. Паводле яе слоў, надвор’е не перашкодзіла жыхарам прыйсьці на яе выбарчы ўчастак.

Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

«Народу было шмат, але чарга рухалася хутка. Я вельмі задаволеная сваім выбарам. Я галасавала за Хілары Клінтан. У мяне ніколі не было сумневаў на гэты конт — па-мойму, яна проста неверагодная», — кажа яна.

Першыя вынікі


Крыху раней у трох мястэчках ужо завяршыўся падлік галасоў нешматлікіх выбаршчыкаў.

У горадзе Дыксвіль-Нотч губэрнатар Агаё Джон Касіч з трыма галасамі супраць двух перамог мільярдэра Дональда Трампа. Усе чатыры выбаршчыка-дэмакраты прагаласавалі за сэнатара ад штату Вэрмонт Бэрні Сандэрса.

Касіч і Сандэрс таксама атрымалі перамогу ў мястэчку Хартс-Лакейшн.

Сэнатар Бэрні Сандэрс
Сэнатар Бэрні Сандэрс

Экс-дзяржсакратарка Хілары Клінтан апярэдзіла Сандэрса ў мястэчку Мілсфілд, атрымаўшы два галасы з трох, а Тэд Круз атрымаў дзевяць галасоў, выйграўшы ў Трампа, за якога прагаласавалі ўсяго трое.

Апытаньні, якія праводзіліся перад галасаваньнем паказалі, што ў Нью-Гэмпшыры Сандэрс захоўвае ўпэўнены двухзначны адрыў ад Клінтан, які цяпер усё ж троху скараціўся.

Трамп зь яшчэ больш істотнай перавагай апярэджвае астатніх рэспубліканцаў. Пяць-шэсць кандыдатаў, якія пераважна належыць да партыйнага істэблішмэнту, адчайна змагаюцца за другое месца.

Вынік галасаваньня ў штаце Нью-Гэмпшыр разглядаецца як важны паказьнік падтрымкі кандыдатаў, нягледзячы на адносна малое насельніцтва штату. Для гэтага штату характэрны высокі адсотак незалежных выбаршчыкаў, заваёва галасоў якіх адыгрывае ключавую ролю на прэзыдэнцкіх выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG