Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы Саракашыш вызвалены па памілаваньні?


Інфармацыю пра датэрміновае вызваленьне па памілаваньні былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша ў сям’і пакуль не пацьвердзілі.

Карэспандэнту Свабоды ўдалося датэлефанавацца да сына Георгія Саракашыша, які сказаў, што пра гэта не ведае.

Былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы, які ўваходзіць у структуру ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Беларусі, Георгій Саракашыш памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе tut.by.

Грамадзянін Расеі Георгі Саракашыш, які ў сьнежні 2012 года быў таемна затрыманы беларускімі спэцслужбамі падчас камандзіроўкі ў Менску, у 2014 годзе асуджаны на 6 гадоў турмы за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Разам зь ім былі асуджаныя на 9 гадоў яго былы намесьнік Аляксандар Кізім і кіраўнік сочынскай будаўнічай кампаніі Андрэй Мірэнкоў.

Санаторый «Беларусь» месьціцца ў горадзе Сочы на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Там ня раз адпачываў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. У гэты санаторый таксама атрымліваюць пуцёўкі чыноўнікі, прамыслоўцы, спартоўцы, сябры афіцыйных прафсаюзаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG