Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу жыхара Віцебска, які абвінаваціў судзьдзю ў хабарніцтве, накіруюць у суд


Сьледчага камітэт перадаў у пракуратуру для накіраваньня ў суд крымінальную справу 37-гадовага жыхара Віцебска, які абвінаваціў судзьдзю ў вымаганьні 2000 даляраў.

Пасьля таго, як суд Кастрычніцкага раёну Віцебску вынес рашэньне канфіскаваць за кіраваньне ў нецьвярозым стане легкавушкі «Chevrolet Cruze», віцяблянін напісаў на судзьдзю заяву аб тым, што яна вымагала ў яго хабар памерам 2000 даляраў ЗША за станоўчае рашэньне аб вяртаньні арыштаванага аўтамабіля.

Пра гэта паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска». Раней праверка гэтай заявы была праведзена Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі, супрацоўнікі якога прыйшлі да высновы, што судзьдзя ніякага хабару не патрабавала, а мужчына, пэўна гэта ведаючы, нібыта наўмысна агаварыў.

КДБ перадаў матэрыялы праверкі ў Генэральную пракуратуру, дзе адносна заяўніка завялі крымінальную справу па загадзя ілжывым даносе і накіравалі яго для расьсьледаваньня ва ўпраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці. Сам заяўнік быў арыштаваны ў сьнежні 2015 году і цяпер утрымліваецца па вартай.

Сьледзтва ўстанавіла, што мужчына агаварыў судзьдзю, спадзеючыся на тое, што рашэньне аб канфіскацыі яго машыны адмяніцца ў ходзе праверкі яго заявы аб вымаганьні хабару.

37-гадоваму віцябляніну было выстаўлена канчатковае абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 400 КК (заведама ілжывы данос аб злачынстве, зьвязаны з абвінавачаньнем у асабліва цяжкім злачынстве). Мужчына, які раней не прыцягваўся да крымінальная адказнасьці, прызнаў сваю віну і заявіў аб чыстасардэчнае раскаяньні.

Санкцыя другой часткі артыкулу 400 крымінальнага кодэксу прадугледжвае максымальнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі тэрмінам на пяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG