Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Мюнхэнам пры лабавым сутыкненьні цягнікоў 8 загінулі, больш за 150 параненыя


Прычыны сутыкненьня цягнікоў на адной каляі пакуль не называюцца.

У 6:40 раніцы ў аўторак, 9 лютага каля нямецкага мястэчка Бад-Айблінг, што за 60 км ад Мюнхэна, адбылося лабавое сутыкненьне двух цягнікоў на ўчастку з адной каляёй.

Паліцыя Верхняй Баварыі паведамляе пра 8 загінулых (у ліку якіх машыніст аднаго зь цягнікоў), каля 50 цяжка параненых і каля 100 лёгка параненых. У цягніках былі і дзеці школьнага ўзросту.

Як распавёў прадстаўнік паліцыі газэце Merkur, прычыны аварыі пакуль невядомыя, але загінулых пад абломкамі цягнікоў можа быць выяўлена болей. Так, машыніст другога цягніка на момант публікацыі лічыцца зьніклым бязь вестак, перадае Tagesschau. Рух на ўчастку, дзе адбылася аварыя, пакуль закрыты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG