Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Патэнцыйныя прэзыдэнты ЗША пазмагаюцца за галасы «незалежных» у Нью-Гэмпшыры


Гілары Клінтан на сустрэчы з выбарцамі ў Нью-Гэмпшыры 8 лютага 2016 году.

Гілары Клінтан на сустрэчы з выбарцамі ў Нью-Гэмпшыры 8 лютага 2016 году.

Выбарцы ў паўночна-ўсходнім штаце ЗША Нью-Гэмпшыр прыйдуць 9 лютага на выбарчыя ўчасткі, каб абраць некага з кандыдатаў, якія імкнуцца вылучыцца ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый на пост прэзыдэнта ЗША.

Вынік галасаваньня ў штаце Нью-Гэмпшыр разглядаецца як важны паказьнік падтрымкі кандыдатаў, нягледзячы на адносна малое насельніцтва штату. Для гэтага штату характэрны высокі адсотак незалежных выбаршчыкаў, заваёва галасоў якіх адыгрывае ключавую ролю на прэзыдэнцкіх выбарах.

У Рэспубліканскім лягеры фаварытамі гонкі за вылучэньне зьяўляюцца Дональд Трамп і сэнатар Тэд Круз. Ім супрацьстаяць яшчэ некалькі кандыдатаў.

Ад Дэмакратычнай партыі асноўнымі прэтэндэнтамі зьяўляюцца былая дзяржсакратар Гілары Клінтан і сэнатар Бэрні Сандэрс.

Кокусы (партыйныя сходы) на мінулым тыдні ў штаце Аява сталі пачаткам працэсу вылучэньня ў прэзыдэнты, дзе Круз і Клінтан сталі лідэрамі ў рэспубліканцаў і дэмакратаў, адпаведна.

XS
SM
MD
LG