Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра і даляр скарылі новыя вяршыні


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 10 лютага: эўра вырас на 421 пункт — да 24 561 рубля, а даляр на 299 пунктаў — да 21 959 рублёў.

Курс расейскай валюты зьнізіўся на 1 пункт да ўзроўню 280 рублёў.

Эўра і даляр сёньня дасягнулі новых гістарычных максымумаў. Папярэднія рэкорды былі дасягнуты на мінулым тыдні.

Яшчэ 1 студзеня эўра каштаваў 20 300, а даляр — 18 569 рублёў. Такім чынам, з пачатку году рубель адносна эўра абясцэніўся больш як на 20%, адносна даляра — больш як на 18%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG