Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальцаў: Калі адкрыць малы прымежны рух з Польшчай, то будзе катастрофа


Леанід Мальцаў
Леанід Мальцаў

Старшыня Дзяржпамежкамітэту Беларусі Леанід Мальцаў у інтэрвію БЕЛТА заявіў, што наступствы адкрыцьця малога прымежнага руху (МПР) з Польшчай могуць быць катастрафічнымі.

«Прывяду афіцыйныя дадзеныя польскіх памежнікаў па МПР з Украінай: там паток грамадзян расьце на 20–30% у год і ўжо складае палову ад агульнага руху. Ён у два разы перавышае нават наш цяперашні агульны паток перасячэньняў у Польшчу. А гэта ўжо даказвае, што нагрузка на нашы пункты пропуску пры МПД падымецца вельмі адчувальна. І калі мы без падрыхтоўкі адкрыем МПР з Польшчай, то будзе катастрофа. Мы ж проста паралізуем усю мяжу», — сказаў Леанід Мальцаў.

Старшыня адзначыў, што Беларусь, падпісаўшы дамовы аб малым памежным руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй, падтрымала саму ідэю і выказала гатоўнасьць працаваць у гэтых фарматах.

«Мы пасьпяхова апрабавалі самы даступны варыянт — з Латвіяй. Прыгледзеліся, як дзейнічаюць МПД на больш інтэнсіўных кірунках, і, ацаніўшы сытуацыю, рэальную абстаноўку ў суседзяў, прыйшлі да высновы, што безь неабходнай падрыхтоўкі карысьці ад такога спрашчэньня ня будзе», — дадаў генэрал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG