Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі губэрнатар Дзюмін адрокся ад Януковіча


Аляксей Дзюмін

Аляксей Дзюмін

Выконваючы абавязкі губэрнатара Тульскай вобласьці Аляксей Дзюмін адмаўляе сваю датычнасьць да арганізацыі ўцёкаў у Расею былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў лютым 2014 году.

«Я ўвогуле не разумею, адкуль гэта ўсё бярэцца. Адкуль такія легенды? Хто гэтыя міты стварае? Гэтага спадара пасьля пачатку вядомых падзеяў ва Ўкраіне я наогул ні разу ня бачыў», — распавёў Дзюмін газэце «КоммерсантЪ».

У мінулую сераду гэтая ж газэта са спасылкай на неназваную крыніцу напісала, што Аляксей Дзюмін кіраваў апэрацыяй па «эвакуацыі» Віктара Януковіча падчас Майдана.

Аляксей Дзюмін доўгія гады служыў у асабістай ахове Ўладзімера Пуціна, кіраваў элітным падразьдзяленьнем ГРУ і непрацяглы час быў намесьнікам міністра абароны, мае званьне героя Расеі.

Паводле словаў Дзюміна, падразьдзяленьне, якое ён узначальваў, было вельмі закрытым, у яго ўваходзілі добра падрыхтаваныя афіцэры зь веданьнем некалькіх замежных моў, гатовыя да апэрацыяў па ўсім сьвеце. Ён падкрэсьліў, што атрымаў званьне героя Расеі не за нейкую адну апэрацыю ў складзе падразьдзяленьня, а ў цэлым за працу ў ім.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG