Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

La Croix: папа Францішак і патрыярх Кірыл падпішуць дэклярацыю адзінства цэркваў


Папа Францішак (зьлева) і патрыярх Кірыл

Папа Францішак (зьлева) і патрыярх Кірыл

Першая ў гісторыі сустрэча каталіцкага Папы і Патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы мае адбыцца 12 лютага на Кубе.Арганізацыя сустрэчы кіраўнікоў каталіцкай і расейскай праваслаўнай цэркваў вялася два гады, перадае словы прэс-сакратара Ватыкана айца Фэдэрыка Ламбардзі француская газэта La Croix.

Арганізацыя сустрэчы кіраўнікоў каталіцкай і расейскай праваслаўнай цэркваў вялася два гады, перадае словы прэс-сакратара Ватыкана айца Фэдэрыка Ламбардзі француская газэта La Croix.

Па зьвестках газэты, ініцыятарам сустрэчы быў расейскі бок: у лістападзе 2013 году кіраўнік зьнешніх сувязяў пры Маскоўскім патрыярхаце мітрапаліт Іларыён паведаміў папу Францішку пры асабістай сустрэчы пра жаданьне патрыярха Кірыла рэалізаваць сустрэчу з папам, ад якой раней адмаўляўся. Празь месяц Маскву з таемным пяцідзённым візытам наведаў старшыня Папскай рады па судзеяньні хрысьціянскаму адзінству кардынал Курт Кох.

На сустрэчы папы і патрыярха мае быць падпісаная дэклярацыя адзінства дзьвюх цэркваў. Слова «адзінства», адзначае La Croix, вельмі важнае ў лексыцы праваслаўнай царквы, і яно мае зьявіцца ў выніковай дэклярацыі, якую падпішуць папа і патрыярх. Тэкст дэклярацыі на шасьці старонках рыхтаваўся мітрапалітам Іларыёнам і кардыналам Кохам ад 2014 году, вывяралася кожнае слова, шукаліся кампрамісныя варыянты. Усе абмеркаваньні праходзілі пры таемных асабістых сустрэчах, бо «расейскі бок адмаўляецца ад абмену інфармацыяй праз інтэрнэт» праз сумневы ў прыватнасьці такога абмену.

Перашкодамі сустрэчы, сьцьвярджае газэта, у пэўны час станавіліся канфлікт Расеі з Украінай і неабходнасьць ухваленьня сустрэчы праваслаўным патрыярхам Канстантынопальскім, а таксама боязь маскоўскага патрыярхату «расколу сярод праваслаўных праз збліжэньне з каталікамі». У выніку сустрэча была ўзгодненая на «нэўтральнай тэрыторыі», прычым у Лацінскай Амэрыцы, якая, на думку праваслаўных, ёсьць больш «традыцыяналісцкай і рэлігійнай», чым Эўропа.

Сустрэча папы і патрыярха мае прайсьці ў аэрапорце Гаваны імя Хасэ Марці ў пятніцу, 12 лютага і стане першай сустрэчай кіраўнікоў маскоўскай праваслаўнай царквы і каталіцкага касьцёлу. Падчас кароткай сустрэчы наўрад ці будзе пераадолены тысячагадовы раскол між галінамі хрысьціянства, але сустрэча можа стаць важным крокам па ўрэгуляваньні дачыненьняў каталіцтва і найбуйнейшай праваслаўнай царквы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG