Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прадаюць банк з турэцкім капіталам


Найбуйнейшы банк з турэцкім капіталам у Расеі «Крэдыт Эўропа банк» выстаўлены на продаж з-за пагаршэньня расейска-турэцкіх адносінаў і эканамічнай сытуацыі ў краіне.

Пошук пакупніка пачаўся ў сярэдзіне студзеня, паведаміла газэце «КоммерсантЪ» адна з крыніц. Іншы суразмоўца выданьня дадаў, што пошукам займаецца інвэстбанк Morgan Stanley. Продаж банка абмяркоўваецца зь невялікім дысконтам да капіталу.

«Крэдыт Эўропа банк» займае 52-е месца па актывах ў Расеі. Чысты прыбытак за 2015 год склаў каля аднаго мільярда рублёў. Банк працуе ў Расеі з 1994 году.

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка пагоршыліся ў лістападзе мінулага году, калі турэцкія ВПС зьбілі ў раёне мяжы з Сырыяй расейскі бамбавік. У адказ Масква ўвяла санкцыі, забараніўшы ўвоз гародніны, садавіны і мяса птушкі з Турэччыны. Было таксама прыпынена дзеяньне бязьвізавага рэжыму з гэтай краінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG