Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы стварылі ўнівэрсальныя лекі ад грыпу


Прэпарат дзейнічае на любы штам віруса.

Амэрыканскія дасьледчыкі знайшлі слабое месца ў вірусе грыпу і распрацавалі лекі, якія могуць змагацца зь ім незалежна ад штаму і імуннай рэакцыі арганізма, паведамляе навуковы партал N + 1.

Вірус грыпу групы А вельмі зьменлівы і пастаянна муціруе, з-за чаго лекі, эфэктыўныя супраць аднаго штаму, не дзейнічаюць на іншыя.

Распрацоўку ўнівэрсальных лекаў вялі з дапамогай кампутарнага мадэляваньня. Прэпарат, названы HB36.6, пакуль выпрабаваны толькі на мышах. Падчас досьледаў высьветлілася, што ўвядзеньне дозы лекаў за двое сутак да заражэньня сьмяротнай дозай віруса прадухіляе разьвіцьцё захворваньня. Калі лекі прымяніць пасьля заражэньня, то істотна зьніжаецца сьмяротнасьць і палягчаюцца сымптомы захворваньня.

Новыя лекі апынуліся значна больш эфэктыўнымі, чым асноўны сучасны супрацьгрыпозны прэпарат осельтамівір, сумесны прыём лекаў ўзаемна ўзмацняе эфэкт. Кіраўнік дасьледаваньня Дэбора Фулер паабяцала, што ў хуткай будучыні пачнуцца клінічныя выпрабаваньні новых лекаў.

XS
SM
MD
LG