Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канада спыніць авіяўдары па «Ісламскай дзяржаве»


Прэм’ер-міністар Канады Джасьцін Трудо.

Прэм’ер-міністар Канады Джасьцін Трудо.

Канада спыніць авіяўдары, накіраваныя на экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава» у Іраку і Сырыі і выведзе шэсьць зьнішчальнікаў на працягу двух тыдняў. Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар Канады Джасьцін Трудо 8 лютага.

Трудо адзначыў, што Канада спыніць бамбардзіроўкі да 22 лютага, але колькасьць вайскоўцаў у рэгіёне вырасьце да 830 чалавек з цяперашніх 650 і забясьпечыць плянаваньне, нацэльваньне і экспэртызу ў галіне выведкі. Канада таксама будзе трымаць у рэгіёне два самалёта назіраньня і дазапраўкі.

«Пры любой місіі даводзіцца рабіць выбар. Мы ня можам зрабіць усё», — сказаў Трудо журналістам, выступаючы ў Атаве. Ён заявіў, што паветраныя ўдары ў адзіночку ня могуць прынесьці доўгатэрміновую стабільнасьць.

Урад Канады таксама абяцаў даць 718 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё і гуманітарную дапамогу на працягу трох гадоў для Блізкага Ўсходу.

Трудо выйграў выбары ў кастрычніку летась, паабяцаўшы вывесьці шэсьць самалётаў, якія бамбілі мэты ў Іраку і Сырыі.

XS
SM
MD
LG