Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 лютага: візыт у Менск дыпляматаў Вышаградзкай групы і прэзэнтацыя ініцыятывы «Цытуй сваё»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Візыт у Беларусь палітычных дырэктараў міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградзкай групы. У рамках праграмы плянуюцца сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрства замежных спраў, у адміністрацыі прэзыдэнта і ўрадзе. Падчас іх плянуецца абмеркаваць узаемадзеяньне Рэспублікі Беларусь і краін групы, стан і пэрспэктывы супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ, а таксама пытаньні рэгіянальнай бясьпекі.

Менск. Урачыстая цырымонія адкрыцьця амбасады Аўстрыі ў Беларусі. У ёй прымуць удзел міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей і генэральны сакратар па замежных справах Аўстрыі Міхаэль Лінхарт. Месца правядзеньня — вул. Энгельса, 34а / 2. Пачатак а 16.30

Менск. Прэзэнтацыя ініцыятывы «Цытуй сваё!». Будзе прадстаўлены цытатнік, а таксама раскрыюцца сакрэты і падрабязнасьці працэсу яго стварэньня і далейшыя пляны на Год беларускага мысьленьня. Месца правядзеньня — Studio67 (пр Машэрава, 08/09). Пачатак а 18:00

Менск. Літаратурны музэй Петруся Броўкі, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і студыя «Пілігрым» запрашаюць на прэм’еру фотавыставы «Адна зямля — адна памяць». На ёй сабраны фатаграфіі і аўдыёзапісы успамінаў людзей, якія перажылі Вялікую айчынную вайну. Месца правядзеньня — Літаратурны музэй Петруся Броўкі (вул К.Маркса, 30). Пачатак а 18:00

У гісторыі:

1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.

1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.

1893 — на сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз.

1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».

У памяці:

1930 — нарадзіўся Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

1946 — нарадзіўся Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959 — нарадзіўся Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

1960 — нарадзіўся Міхась Казлоўскі, беларускі бібліяфіл, краязнавец, грамадзкі дзяяч, крытык, публіцыст, выдавец.

1881 — памёр Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

1984 — памёр Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967-1982) і генэральны сакратар ЦК КПСС (1982-1984).

Цытата:

— Калі Вы адчулі сябе беларусам?
— Падчас вайны я ўвогуле не думаў над сваёй нацыянальнасьцю: ці я паляк, ці расіянін, ці беларус. Я ведаў, што мая радзіма — СССР. Але калі яшчэ працаваў у «Звяздзе», пачаў чытаць многа беларускай літаратуры. Цяжка гэта патлумачыць, але ў нейкі пэўны момант адчуў, што гэта мая культура. І надалей любіў рускую літаратуру, але гэта ўжо было штосьці іншае.

Віталь Тарас, з інтэрвію парталу Tut.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG