Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў: чачэнскі спэцназ ваюе ў Сырыі


Рамзан Кадыраў выступае на мітынгу ў Грозным у чэрвені 2012 году

Рамзан Кадыраў выступае на мітынгу ў Грозным у чэрвені 2012 году

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у эфіры тэлеканалу «Россия 1» заявіў, што на тэрыторыі Сырыі дзейнічаюць байцы чачэнскага спэцназу. Сюжэт пра чачэнскі спэцназе быў паказаны 7 лютага ў эфіры праграмы «Весткі тыдня».

«Цэнтар сіл спэцыяльнага прызначэньня пад Цэнтароем. У Чачні менавіта тут праходзілі падрыхтоўку байцы, якія цяпер дзейнічаюць у Сырыі ў тыле Ісламскай дзяржавы. Прыйшоў час расказаць пра тых, хто забясьпечвае посьпех расейскай авіяцыі на зямлі коштам уласнага жыцьця» — гаворыцца ў сюжэце.

Рамзан Кадыраў, голас якога гучыць за кадрам, паведамляе, што ўдалося стварыць разгалінаваную агентурную сетку непасрэдна ў самой «Ісламскай дзяржаве».

«Туды былі накіраваны лепшыя байцы рэспублікі. Яны зьбіраюць інфармацыю аб структуры, колькасьці тэрарыстаў, вызначаюць мэты для бамбаваньняў і фіксуюць іх вынік» — гаворыцца ў сюжэце.

Кадыраў таксама распавёў, што агенты спэцслужбаў з Чачні яшчэ ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Сырыі былі пад прыкрыцьцём адпраўленыя ў лягеры для падрыхтоўкі баевікоў, якія вызнаюць вахабізм. «Інструктары там былі з натаўскіх дзяржаў» — заявіў кіраўнік Чачні.

Сайт Мэдуза паведамляе, што прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пераадрасаваў у сілавыя ведамствы пытаньне аб удзеле спэцназу з Чачні ў наземнай спэцапэрацыі ў Сырыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG