Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Расея падтрымае эканоміку Беларусі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі прыняло рашэньне аб падтрымцы эканомікі Беларусі.

Пра гэта ён паведаміў, прымаючы з дакладам кіраўніка МЗС Уладзімера Макея, перадае БЕЛТА.

«Прэзыдэнт Расеі і прэм’ер ня толькі паабяцалі, але прынялі рашэньне аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расеі, эканомікі Беларусі», — адзначыў Лукашэнка, кажучы пра вынікі сваіх нядаўніх сустрэч з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Лукашэнка дадаў, што падчас гэтых сустрэч бакі падрабязна абмеркавалі шмат якія праблемы, дамовіўшыся разам выходзіць зь цяперашняй эканамічнай сытуацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG