Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партызаны


Савецкія партызаны, 1943 год
Савецкія партызаны, 1943 год

Беларусы — надзвычайныя партызаны. У тым сэнсе, што мы баімся дэманстраваць сваю беларускасьць. Мы перакананыя, што маем мімікраваць пад іншых і што гэтыя іншыя акурат не такія як мы.

З маім сябрам, беларусам зь Беласточчыны, заходзім ў гатэль у Белавежы і размаўляем па-беларуску. Як толькі ён адварочваецца ад мяне да адміністратаркі, пачынае гаварыць па-польску.

Я пытаюся, чаму ён не запытаўся па-беларуску, бо тут даволі мясцовых беларусаў. Ён паварочваецца сьпінай да адміністратаркі і пачынае тлумачыць, што яна, верагодна, не разумее...

А ў гэты час адміністратарка па-беларуску:

— Чаму не разумею? Я беларуска! А беларускую мову вучыла ў гайнаўскім ліцэі!

Ігар Кузьмініч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG