Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прывёў войскі ля межаў Украіны ў поўную баявую гатоўнасьць


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Расеі пачалася раптоўная праверка ў войсках Паўднёвай вайсковай акругі і Паветрана-дэсантных войсках.

Як паведамляе ТАСС, раптоўная праверка боегатоўнасьці пачалася ў войсках Паўднёвай ваеннай акругі і асобных злучэньнях Паветрана-дэсантных войскаў і ваенна-транспартнай авіяцыі, заявіў у панядзелак міністар абароны Расеі, генэрал арміі Сяргей Шайгу.

«У адпаведнасьці з рашэньнем Вярхоўнага Галоўнакамандуючага сёньня зь пяці гадзінаў раніцы войскі Паўднёвай ваеннай акругі, асобныя злучэньні Паветрана-дэсантных войскаў і ваенна-транспартнай авіяцыі прыводзяцца ў баявую гатоўнасьць «Поўная». З гэтага часу мы прыступілі да раптоўнай праверкі баявой гатоўнасьці войскаў на Паўднёва-заходнім стратэгічным напрамку», — заявіў Сяргей Шайгу, міністар абароны Расеі.

Паводле яго слоў, у ходзе праверкі патрабуецца ацаніць ступень гатоўнасьці Паўднёвай ваеннай акругі да рэагаваньня на крызісныя сытуацыі рознага характару.

Расейскія войскі ля межаў Украіны прыводзіліся ў поўную гатоўнасьць пад час анэксіі Крыму і піку баявых дзеяньняў на Данбасе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG