Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР чакаюць новыя санкцыі за пуск балістычнай ракеты


Пуск ракеты ў кадры паўночнакарэйскага дзяржаўнага тэлебачаньня, 7 лютага 2016 году

Пуск ракеты ў кадры паўночнакарэйскага дзяржаўнага тэлебачаньня, 7 лютага 2016 году

Рада Бясьпекі ААН на надзвычайным пасяджэньні ў нядзелю рэзка асудзіла запуск балістычнай ракеты ў КНДР.

За рэзалюцыю прагаласавалі ўсе 15 сябраў Рады Бясьпекі ААН. З асуджэньнем дзеяньняў Пхеньяна выступілі некаторыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі.

У заяве, прынятай на надзвычайным пасяджэньні Рады Бясьпекі, гаворыцца, што ў бліжэйшы час будзе разглядацца рэзалюцыя аб увядзеньні санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі, якія стануць адказам на небясьпечныя і сур’ёзныя парушэньні Статута ААН.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў КНДР спыніць правакацыйныя дзеяньні і выконваць абавязацельствы перад міжнароднай супольнасьцю.

Паведамленьне пра тое, што Паўночная Карэя ажыцьцявіла запуск ракеты далёкага радыюсу дзеяньня, выклікала неадкладную рэакцыю і ўсеагульнае міжнароднае абурэньне.

Так, дзяржсакратар ЗША Джон Керы выступіў з заявай, у якой асудзіў Пхеньян за «абуральнае парушэньне рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН», зьвязаных з ужываньнем балістычных ракетных тэхналёгіяў.

Дарадца ЗША па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс заявіла, што «паўночнакарэйскі запуск з выкарыстаньнем балістычных ракетных тэхналёгіяў зьяўляецца чарговым дэстабілізуючым і правакацыйным дзеяньнем і абуральным парушэньнем шматлікіх рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН».

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе ахарактарызавала запуск ракеты як «недапушчальную правакацыю».

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ абяцаў «зрабіць захады, каб цалкам абараніць бясьпеку і дабрабыт» народу яго краіны.

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд назваў дзеяньні Паўночнай Карэі «выразным і наўмысным» парушэньнем шэрагу рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН.

Францыя назвала запуск ракеты «бессэнсоўнай правакацыяй», заклікаўшы да «хуткага і жорсткага адказу з боку міжнароднай супольнасьці».

МЗС Расеі заявіў, што Пхеньян не прыслухаўся да заклікаў міжнароднай супольнасьці, у чарговы раз прадэманстраваўшы пагарду нормамі міжнароднага права.

У апошнія гады Паўночная Карэя неаднаразова выпрабоўвала розныя тыпы ракет.

XS
SM
MD
LG