Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайвані з-пад абломкаў ўратавалі паўгадавалае дзіця


Праз паўтара дня пасьля землятрусу ў Тайвані ратавальнікі выцягнулі з-пад абломкаў шматпавярховага будынка ў горадзе Тайнань шасьцімесячнае дзіця.

Праз паўтара дня пасьля землятрусу ў Тайвані ратавальнікі выцягнулі з-пад абломкаў шматпавярховага будынка ў горадзе Тайнань шасьцімесячнае дзіця.

Выратавана больш за 170 чалавек, аднак больш як сто чалавек застаюцца пад руінамі 17-павярховага жылога комплексу «Залаты цмок».

Прычынай гібелі большасьці з 26 ахвяр суботняга землятрусу стала абвальваньне шматпавярховага дома, у якім было 96 кватэр і пражывалі 256 чалавек. У выніку падземнага штуршка будынак разламаўся напалову, яго верхняя частка павалілася на зямлю.

Улады зьбіраюцца расьсьледаваць, наколькі якасным было будаўніцтва гэтага будынка.

XS
SM
MD
LG