Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура Бэрліну пачала сьледзтва супраць журналіста Першага каналу, які перадаў пра згвалтаваную рускую дзяўчынку


Кадр зь перадачы на Першым канале

Кадр зь перадачы на Першым канале

На дадзены момант у дачыненьні да Івана Благога існуе «простае падазрэньне», сказаў адвакат Марцін Лютле. Паводле яго, пракуратура вывучае прадстаўленыя доказы.

Бэрлінская пракуратура пачала папярэдняе сьледзтва ў дачыненьні да карэспандэнта Першага каналу Івана Благога. Пра гэта Нямецкай хвалі 7 лютага паведаміў нямецкі адвакат Марцін Лютле (Martin Luithle), чыё хадайніцтва аб праверцы законнасьці сюжэту Благога пра нібыта выкрадзеную і згвалтаваную рускамоўную дзяўчынку Лізу Ф. паслужыла падставай для адкрыцьця крымінальнай справы.

Паводле Лютле, бэрлінская пракуратура апавясьціла яго аб пачатку расьсьледаваньня, што азначае, што ў ведамстве «вывучаюць прадстаўленыя доказы». На дадзены момант у дачыненьні да Івана Благога існуе «простае падазрэньне» (Anfangsverdacht), што неабходна для пачатку дазнаньня, растлумачыў адвакат.

У студзені Марцін Лютле зьвярнуўся ў пракуратуру Бэрліну з хадайніцтвам аб праверцы законнасьці эфірнага сюжэту расейскага Першага каналу. Яго аўтар, журналіст Іван Благі распавёў пра гісторыю меркаванага згвалтаваньня ў Бэрліне 13-гадовай рускамоўнай дзяўчынкі мігрантамі з арабскіх краін. Лютле паведаміў DW, што тэлесюжэт зьняты ў духу расейскай прапаганды і служыць для распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Паводле яго, за ўчыненыя дзеяньні расейскаму журналісту пагражае ад трох месяцаў да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня.

Прадстаўнік гарадзкой пракуратуры Бэрліну Марцін Штэльтнер (Martin Steltner) пазьней паведаміў, што справа 13-гадовай Лізы з Бэрліну раскрытая. Паводле дадзеных уладаў, на працягу 30 гадзін адсутнасьці дзяўчынкі не былі зьдзейсьненыя «ні згвалтаваньне, ні наогул якія-небудзь сэксуальныя дзеяньні». У ноч свайго зьнікненьня 11 студзеня дзяўчынка хавалася ад бацькоў дома ў свайго сябра. Пры гэтым у пракуратуры працягваецца сьледзтва па справе аб сэксуальных дзеяньнях у дачыненьні да дзяўчынкі, зьдзейсьненых нашмат раней. Па гэтай справе праходзяць двое мужчын турэцкага паходжаньня.

XS
SM
MD
LG