Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган заклікаў ЗША зрабіць выбар паміж Турцыяй і курдамі


Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган

Кіраўнік Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў Вашынгтон зрабіць выбар паміж Турцыяй і курдамі. Заявы турэцкага лідэра прагучалі праз тыдзень пасьля таго, як пасланьнік Абамы наведаў кантраляваны курдамі горад у Сырыі.

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў Вашынгтон абраць у якасьці свайго саюзьніка альбо Турцыю, альбо партыю сырыйскіх курдаў «Дэмакратычны саюз» (PYD), паведамляе Associated Press.

«Як мы можам давяраць вам? Хто вашыя партнэры — мы ці гэтыя тэрарысты ў Кобані?» — заявіў Эрдаган.

Заявы Эрдагана прагучалі праз тыдзень пасьля таго, як пасланьнік амэрыканскага прэзыдэнта Брэт Макгарк наведаў сырыйскі горад Кобані, які кантралююць курды.

Сырыйскі курдзкі «Дэмакратычны саюз» у Анкары лічаць такой жа тэрарыстычнай арганізацыяй, як і Курдзкую рабочую партыю (PKK). У Турцыі лічаць, што гэтыя арганізацыі цесна зьвязаныя. Вашынгтон, у сваю чаргу, падзяляе дзьве гэтыя арганізацыі і аказвае падтрымку курдам, які ваююць у Сырыі.

Пасьля таго як курдзкім паўстанцам удалося ў лютым 2015 году выбіць «Ісламскую дзяржаву» з Кобані на мяжы з Турцыяй, у Анкары сталі баяцца ўзмацненьня курдаў на ўласнай тэрыторыі. Эрдаган разарваў негналоснае перамір’е з PKK і правёў некалькі маштабных спэцапэрацый супраць падпольля.

Турцыя таксама неаднаразова выступала супраць удзелу сырыйскіх курдаў у працэсе міжсырыйскіх перамоваў у Жэнэве. Расея, са свайго боку, падтрымлівала ўдзел курдаў у гэтых перамовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG