Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кадыраў апублікаваў фота зь вінтоўкай і подпісам «Хто не зразумеў, той зразумее»


Раней апазіцыянеры Міхаіл Касьянаў і Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы падалі заяву на Кадырава ў ФСБ і СК.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у инстаграме фатаграфію, на якой ён намаляваны зь вінтоўкай, абсталяванай аптычным прыцэлам. Фотаздымак суправаджаецца словамі «Хто не зразумеў, той зразумее».

Раней з такім жа камэнтаром Кадыраў апублікаваў відэа, на якім старшыня Партыі народнай свабоды Міхаіл Касьянаў і каардынатар «Адкрытай Расеі» Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы намаляваны ў перакрыжаваньні прыцэла.

Апазыцыянэры назвалі гэта відэа «прамым падбухторваньнем да забойства» і зьвярнуліся з заявай на Кадырава ў ФСБ і Сьледчы камітэт. Міністар друку і нацыянальнай палітыкі Чачні Джамбулат Умараў пасьля гэтага заявіў, што Касьянаў і Кара-Мурза-малодшы на відэа ў інстаграме кіраўніка рэспублікі былі зьмешчаныя не ў аптычным прыцэле, а ў пэрыскопе (прыбор для назіраньня з хованкі).

Раней група расейскіх праваабаронцаў і дзеячаў мастацтва на сайце Кангрэса інтэлігенцыі пачала збор подпісаў у падтрымку Касьянава і Кара-Мурзы-малодшага. «Лічым існуючую ўладу і асабіста прэзыдэнта Пуціна юрыдычна і маральна адказнымі за гэтую пагрозу па матывах палітычнай нянавісьці. Улады, якія не адрэагавалі на яе — саўдзельнікі», — адзначаецца ў заяве Кангрэса інтэлігенцыі. Збор подпісаў праходзіць пад лёзунгам «Мы ўсе пад прыцэлам».

XS
SM
MD
LG