Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамала перамагла ў першым паўфінале ўкраінскай Эўравізіі зь песьняй пра дэпартацыю татар з Крыма


Джамалу ўжо называюць найбольш верагоднай удзельніцай конкурсу Эўравізія-2016 ад Украіны.

Пасьля выступу сьпявачкі пераможца «Эўравізія-2004» і «голас Майдану» Русланы Лыжычка, якая была сябрам журы, апладзіравала ёй стоячы.

У першым паўфінале яна атрымала найбольшую колькасьць галасоў падтрымкі падчас смс-галасаваньня, а таксама найвышэйшую адзнаку ў 9 балаў ад прафэсыйнага журы. Такім чынам, сьпявачка займела найбольшую колькасьць балаў сярод усіх прэтэндэнтаў — 18. Першы паўфінал Нацыянальнага адбору на «Эўравізія-2016» адбыўся 6 лютага ў прамым эфіры тэлеканалаў СТБ і «UA:Перший».

Удзельнічаць у галасаваньні маглі толькі ўладальнікі карткі ўкраінскага мабільнага апэратара. Такім чынам, жыхары Крыма не змаглі прыняць удзел у галасаваньні.

Наступный паўфінал ва Ўкраіне адбудзецца 13 лютага, а фінал — 21 лютага.

Ад Беларусі ў конкурсе Эўравізія сёлета прыме ўдзел сьпявак Ivan з рамантычнай балядай Help you fly, словы і музыку для якой напісаў расейскі кампазытар Віктар Дробыш.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG